Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

Дата: 5 декабря 2020 в 12:10, Обновлено 23 декабря 2020 в 12:45
529 просмотров

З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі, у рамках рэалізацыі Рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018 – 2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы з  лістапада 2020 года дадзены пачатак правядзенню  раеннага этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

УМОВЫ

правядзення раеннага этапу рэспубліканскага

конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

Агульныя палажэнні

Арганізатарамі конкурсу выступае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

 Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне раеннага этапу ажыццяўляецца дзяржаўнай ўстановай дадатковай адукацыі «Цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі Салігорского района».

Мэта і задачы

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў.

Задачы конкурсу:

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;

выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры;

садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

удасканаленне форм работы навуковых аб’яднанняў, аб’яднанняў
па інтарэсах, факультатываў краязнаўчай накіраванасці;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў.

Удзельнікі

У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы (індывідуальна) ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей
і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў

Парадак правядзення і ўмовы

На раенны этап конкурсу накіроўваюцца матэрыялы устаноў адукацыі Солігорского района ў наступных намінацыях:

гісторыя роднага краю (даследуюцца падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, даследаванні па тапаніміі і геральдыцы);

культурная спадчына (даследуюцца помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва);

геаграфічнае краязнаўства (даследуюцца прыродныя асаблівасці рэгіёна: геалогіі, геамарфалогіі, клімату, гідралогіі, расліннага
і жывёльнага свету; эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка
і інш.).

Даследчая работа навучэнцаў павінна быць заснавана на мясцовым краязнаўчым матэрыяле, адлюстроўваць актуальнасць, навізну і навуковы падыход.

Для эфектыўнага вырашэння пастаўленных задач у якасці кансультантаў у рабоце навучэнцаў могуць з’яўляцца супрацоўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навукова-даследчых інстытутаў, а таксама спецыялісты адпаведнай накіраванасці з іншых устаноў.

Патрабаванні да афармлення даследчых работ

Даследчая работа павінна прытрымлівацца наступнай структуры:

тытульны ліст (указваецца поўная назва ўстановы адукацыі без скарачэнняў, раён, вобласць; назва конкурсу/намінацыя/тэма работы; прозвішча і імя аўтара работы, клас/аб’яднанне па інтарэсах, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка работы, пасада, кантактны тэлефон; месца знаходжання ўстановы адукацыі і год выканання работы);

змест (змяшчае назву структурных частак работы з указаннем нумарацыі адпаведных старонак арабскімі лічбамі);

уводзіны (абгрунтоўваецца актуальнасць і навізна выбранай тэмы, мэта і змест пастаўленных задач, фармулюецца аб’ект і прадмет даследавання, указваецца метад (метады) даследавання;

асноўная частка (павінна змяшчаць інфармацыю, сабраную і апрацаваную даследчыкам: апісанне асноўных разгледжаных фактаў, характарыстыку метадаў даследавання, параўнанне вядомых аўтару раней існуючых і прапанаваных метадаў даследавання);

заключэнне (утрымлівае асноўныя высновы і вынікі, да якіх аўтар прыйшоў у працэсе работы над даследаваннем; пры гэтым адзначаецца самастойнасць, навізна, тэарэтычнае і фактычнае значэнне вынікаў, прапановы па магчымым практычным выкарыстанні вынікаў даследавання);

спіс выкарыстанай літаратуры і інфармацыйныя рэсурсы (уносяцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны аўтарам работы; спіс афармляецца
ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання);

дадатак (размяшчаецца дапаможны матэрыял для больш поўнага раскрыцця зместу і вынікаў даследавання).

У тэксце работы абавязкова размяшчаюцца спасылкі на літаратуру
і дадаткі.

Да тэкста навукова-даследчай работы неабходна прыкласці тэзісы (да 5 старонак), у якіх адлюстроўваецца актуальнасць тэмы, мэта і задачы, вынікі даследавання (магчыма з канкрэтнымі прыкладамі).

Рэкамендацыі да напісання і афармлення даследчых работ будуць размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (http://rcek.by/) у раздзеле «Краязнаўства».

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца:

рэфератыўныя і апісальныя работы;

работы, якія змяшчаюць плагіят і парушаюць правы іншых аўтараў;

работы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі падобных конкурсаў мінулых гадоў, з дапрацоўкай ў змесце менш чым на 25%;

работы, прадстаўленыя на адпаведныя этапы пазней устаноўленага тэрміну або прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў дадзеных умоў.

 Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

актульнасць даследавання, тэарэтычная і практычная значнасць работы;

паўната раскрыцця тэмы;

навуковасць і аналітычны падыход;

лагічнасць выкладання, структураванне даследавання;

адпаведнасць умовам і патрабаванням конкурсу.

 Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсу.

Заяўка і конкурсныя матэрыялы (у друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце) дасылаюцца на раенны этап да 15 лютага 2021 года на адрас: 223710
г.Салігорск, Лясны праезд, 2; ДУДА
«Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Салігорскага раёна» Тэлефон  для даведак: 26-33-48.

Конкурсныя матэрыялы, прадстаўленыя на раенны этап, накіроўваюцца для разгляду журы. Работы, якія па выніках ацэньвання журы набралі найбольшую колькасць балаў, дапускаюцца
да ўдзелу ў абласным этапе.

Пераможцы і прызёры  вызначаюцца  ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені па кожнай намінацыі. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.