Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Салігорскія краязнаўцы лепшыя ў Рэспубліцы

Дата: 24 декабря 2021 в 10:50, Обновлено 24 декабря 2021 в 12:46
281 просмотр

16-17 снежня 2021 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства праходзіў рэспубліканскі конкурс “Капітал месца.”

Мэта конкурсу – папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і сучаснага культурна-эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў Беларусі праз уцягванне моладзі ў працэс стварэння рэгіянальных брэндаў.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі больш за 500 праектаў у чатырох намінацыях "Традыцыі/звычаі/гульні", "Гастрасімвалы", "Адзенне/абутак" і "Мэбля, прадметы паўсядзённага побыту".

У праектах былі прадстаўлены аб'екты, якія падкрэсліваюць спецыфіку пэўнага рэгіёна, уяўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць, а таксама могуць стаць рэгіянальным брэндам.

Рэспубліканскім журы, прадстаўленым ТАА "БелБрэндАўдыт" і Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства, адзначаны высокі ўзровень конкурсных праектаў, творчы падыход і арыгінальнасць іх прэзентацыі, валоданне матэрыялам.

У намінацыі "Традыцыі/звычаі/гульні" навучэнец аб’яднання по інтарэсам ГУДО “Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Салігорскага раёна”, Юркевіч Савелій стаў пераможцам. Удзельнік конкурсу прадставіў Салігорскі раён з праектам аб унікальным старадаўнім абрадзе “Закалыхванне”, які адбываецца кожную весну ў вёсцы Гаўрыльчыцы. Рашэннем журы праект быў адмечаны дыпломам 1 ступені Міністэрства адукацыі. Кіраўнік праекта – Грынько Аляксандр Міхайлавіч, загадчык аддзяленнем ГУДО “ЦтіКДзіМ Салігорскага раёна”, стыліст-іміджмэйкер – Горкая Вольга Ўладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі ГУДО “ЦтіКДзіМ Салігорскага раёна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.